Новости 6 класс
Вучні прынялі ўдзел у калектыўна-творчай справе па ўпрыгожванні школы "Зімовая казка"
Вучням класа вельмі спадабалася гульня па фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця “Маё здароўе” . Вучні ўпэўніліся, што правільная ежа, спартыўныя актыўнасць і добры настрой садзейнічаюць моцнаму здароўю , добраму настрою, а таксама даўгалеццю.
Віншуем вучаніцу нашага класа Шмат Ілону з Днём нараджэння! Жадаем табе шмат усмешак, ад якіх робіцца цёпла на душы, пабольш выдатных людзей, якія не дадуць табе сумаваць і яркіх дзён, якія будуць напоўнены станоўчымі эмоцыямі і шчасцем!
8 лістапада на Зэльвеншчыне стартавала рэспубліканская акцыя "Не прожигай свою жизнь!", якая працягнецца да 18 лістапада. Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ! Беражыце сябе і сваіх блізкіх !
Сёння вучні 5-6 класаў аказалі дапамогу пажылым людзям вёскі Угрынь.
Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх пачаўся свет - ласкавы і пакорны
Янка Сіпакоў
У Беларусі Дзень Маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка.
Гісторыя свята сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае богаслужэнне. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе. Падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей, якія маліліся ,шырокім белым покрывам .Так яна імкнулася абараніць ўсіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень Маці ў Беларусі прымеркаваны да гэтак важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята.
Ніхто не любіць нас так беззапаветна і дакладна, як мама. Яна дае нам першыя ўрокі маральнасці і духоўнасці, дабрыні і пяшчоты.
Беражыце сваіх мам! Яны самыя лепшыя ў свеце !!!
Сёння вучні 5 класа наведалі музей насякомых і пчалярства , які знаходзіцца ў вёсцы Варононічы. Гаспадары музея прадэманстравалі прылады і інвентар пчаляра, розныя тыпы рамак, сотаў, прадстаўлены прадукты пчалярства (мёд, праполіс, пылок і пярга, воск) і прамысловыя вырабы, дзе выкарыстоўваецца пчалярская прадукцыя: кандытарскія вырабы, цукеркі, лекі на аснове праполісу, пчалінага яду і маткавага малачка; касметычныя прэпараты; прадукты хімічнай і іншых галін прамысловасці. Тут жа прадстаўлены лекавыя прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для лячэння і прафілактыкі захворванняў саміх пчол.
Была прадстаўлена калекцыя насякомых, сабраная гаспадаром музея за сорак гадоў. У экспазіцыі больш за тры з паловай тысячы экзэмпляраў насякомых, больш за палову з якіх – матылі, прычым практычна ўсе насякомыя злоўлены ў Беларусі.
Віншуем Пачабыта Мацвея з Днём нараджэння!
Жадаем шчасця і здароўя,
Каб ты заўсёды сонцам ззяў.
Бадзёрым, мужным і вясёлым,
Увесь свет так цябе спазнаў.
Віншуем Грэцкага Аляксандра, які заняў I месца ў раённых спаборніцтвах па спартыўнаму арыентаванню.
Сёння вучні нашай школы наведалі выставу "Маршрутом "Поезда Памяти". Пілотны маршрут - унікальны сумесны праект Расіі і Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне. Старт праекту быў дадзены 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці.
Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое будзе адзначацца штогод 17 верасня. Да гэтай падзеі ў нашай школе арганізавана шэраг мерапрыемстваў.
Інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, краязнаўчыя падарожжы – гэтыя і іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у школе, спрыяюцьі больш глыбокаму вывучэнню гісторыі нашай дзяржавы, папулярызацыі беларускай культуры, патрыятычнаму выхаванню. Сёння з пяцікласнікамі была праведзена віктарына "Давайце ганарыцца, што мы беларусы". У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, праглядзелі відэаролікі “Маршрутамі памяці” і “Мая радзіма - Беларусь". Настаўнік гісторыі Свістун І.І. расказаў вучням аб гістарычных падзеях, якія адбыліся ў Беларусі ў 1939 годзе.
10 верасня запрашаем на Дзень здароўя!
1 верасня прайшоў першы ўрок пад агульнай назвай «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню». Вучням напомніліі пра страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якая забірала жыццё мірных жыхароў нашай краіны. Вучні яшчэ раз упэўніліся ў тым, што без ведання гісторыі сваёй краіны нельга пабудаваць светлую і мірную будучыню.