Дзень Маці
Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх пачаўся свет - ласкавы і пакорны
Янка Сіпакоў
У Беларусі Дзень Маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка.
Гісторыя свята сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае богаслужэнне. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе. Падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей, якія маліліся ,шырокім белым покрывам .Так яна імкнулася абараніць ўсіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень Маці ў Беларусі прымеркаваны да гэтак важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята.
Ніхто не любіць нас так беззапаветна і дакладна, як мама. Яна дае нам першыя ўрокі маральнасці і духоўнасці, дабрыні і пяшчоты.
Беражыце сваіх мам! Яны самыя лепшыя ў свеце !!!
Телефоны: 01564 31 2 55, 01564 31 2 52, Учреждение образования является абонентом СМДО
Email: derechinsch@grodno-region.by