Новости 6 класс
У школе прайшла ўрачыстая лінейка, на якой былі падведзены вынікі 3 чвэрці.
Сёння спаўняецца 80 гадоў з Дня Хатынскай трагедыі. Вучні 5-7 класаў наведалі мемарыяльны комплекс "Шавулічы" і ўшанавалі памяць загінуўшых.
Сёння ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі РБ.
У дзень жаночы такі прыгожы
Дасылаем мы віншаванне
Вам, шаноўныя, вам, харошыя,
Хай збываюцца пажаданні:
Каб было ў вашых сэрцах светла,
Не пакіне няхай здароўе,
Усё жыццё будзе поўным букетам
3 кветак шчасця, дабра і любові!
Сёння ў нашай школе панаваў цудоўны настрой. Заўтра 8 Сакавіка - свята вясны і жаночых усмешак. Конкурсная праграма, прысвечаная гэтаму цудоўнаму святу, была насычана рознымі цікавымі конкурсамі і музычнымі нумарамі.
У рамках Тыдня роднай мовы для вучняў 5-6 класаў была праведзена квэст-гульня "Пагуляем у родную мову".
Хлопчыкі 5 класа прымалі віншаванні са святам Дня абаронца Айчыны.
У школе прайшоў цікавы турнір, прысвечаны Дню абаронца Айчыны.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў школе праходзіць тыдзень, прысвечаны гэтай падзеі . На працягу шасці дзён будуць праводзіцца цікавыя мерапрыемствы і акцыі.
У класе адбылася размова, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Вучні падрыхтавалі цікавы аповед пра дзяцей, якія змагаліся разам з дарослымі ў гады ВАВ.
Сёння у Каралінскай сярэдняй школе адбылося ўрачыстае закрыцце акцыі Нашы дзеці". Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі граматы і прызы. Сярод іх - Пачабыт Мацвей.
У школе завяршыўся конкурс ,,Пяць дзявятак". Самыя актыўныя атрымалі падарункі. У іх ліку Пачабыт Мацвей. Віншуем!
міру і стварэння
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў
Указ ,згодна з якім у мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання
ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы, як галоўных умоў развіцця беларускай
дзяржавы, 2023 год у Беларусі аб'яўлены Годам міру і стварэння.
Віншуем з Днём нараджэння Грэцкага Аляксандра ! Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, добрага настрою !
Сёння адбылася сустрэча вучняў нашай школы з супрацоўнікамі Міністэрства надзвычайных сітуацый і OSVOD. Вучняў пазнаёмілі з правіламі паводзін на лёдзе і правіламі выкарыстання піратэхнікі падчас навагодніх святаў.
Новы год - час для добрых спраў, святочных мерапрыемстваў. З 15 снежня 2022 г. па 15 студзеня 2023 г. пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая накіравана на падтрымку дзяцей мнагадзетных, апякунскіх сямей, дзяцей-інвалідаў.
Вучні 5 і 6 класа дапамаглі пажылым людзям расчысціць снег.
Віншуем Клімовіча Арцёма з Днём нараджэння! Жадаем моцнага здароўя і поспехаў у вучобе!