15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі РБ
Вучні 5 класа на тэматычнай гадзіне інфармавання, прысвечанай Дню Канстытуцыі РБ, расказвалі пра тое, што Канстытуцыя - гэта найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсць найвышэйшая мэта дзяржавы.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэнне ўмоваў для свабоднага і годнага развіцця асобы, а таксама адказнасць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.
Вучні класа прыгадалі свае правы і свае абавязкі, на іх аснове паспрабавалі стварыць запаведзі свайго класа.
Телефоны: 01564 31 2 55, 01564 31 2 52, Учреждение образования является абонентом СМДО
Email: derechinsch@grodno-region.by