Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

75-годдзе з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці

Дата: 12 марта 2019 в 22:21, Обновлено 12 марта 2019 в 22:25
Автор: Ровгач А. С.
356 просмотров

У верасні бягучага года Гродзенская вобласць адзначыць 75-годдзе з дня ўтварэння. Гэта 17 раёнаў і 194 сельсаветы, тут пражывае каля 12% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. У рэгіёне захаваліся памятнікі гісторыі і архітэктуры, народныя традыцыі і абрады.

У верасні бягучага года Гродзенская вобласць адзначыць 75-годдзе з дня ўтварэння. Тады, у далёкім 1944 годзе, у яе склад увайшлі гарады Гродна і Ліда, некалькі раёнаў Беластоцкай, Баранавіцкай і Брэсцкай абласцей. Зараз яна ўключае ў сябе, акрамя Гродна, 12 гарадоў, 21 пасёлак гарадскога тыпу. Гэта 17 раёнаў і 194 сельсаветы, тут пражывае каля 12% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. У рэгіёне захаваліся памятнікі гісторыі і архітэктуры, народныя традыцыі і абрады. Людзі Прынёманскага краю праслаўляюць сваю малую радзіму руплівай працай, навуковымі дасягненнямі, творчымі поспехамі. З літаратурай, якая раскажа аб унікальным развіцці Гродзеншчыны, а таксама сучасным яе становішчы, можна пазнаёміцца на кніжнай выставе, што дзейнічае ў раённай бібліятэцы.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.