Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Экскурсія

Дата: 11 октября 2022 в 18:18, Обновлено 11 октября 2022 в 18:43
89 просмотров

Сёння вучні 5 класа наведалі музей насякомых і пчалярства , які знаходзіцца ў вёсцы Варононічы. Гаспадары музея прадэманстравалі прылады і інвентар пчаляра, розныя тыпы рамак, сотаў, прадстаўлены прадукты пчалярства (мёд, праполіс, пылок і пярга, воск) і прамысловыя вырабы, дзе выкарыстоўваецца пчалярская прадукцыя: кандытарскія вырабы, цукеркі, лекі на аснове праполісу, пчалінага яду і маткавага малачка; касметычныя прэпараты; прадукты хімічнай і іншых галін прамысловасці. Тут жа прадстаўлены лекавыя прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для лячэння і прафілактыкі захворванняў саміх пчол.
Была прадстаўлена калекцыя насякомых, сабраная гаспадаром музея за сорак гадоў. У экспазіцыі больш за тры з паловай тысячы экзэмпляраў насякомых, больш за палову з якіх – матылі, прычым практычна ўсе насякомыя злоўлены ў Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.