Дзень народнага адзінства
Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое будзе адзначацца штогод 17 верасня. Да гэтай падзеі ў нашай школе арганізавана шэраг мерапрыемстваў.
Інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, краязнаўчыя падарожжы – гэтыя і іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у школе, спрыяюцьі больш глыбокаму вывучэнню гісторыі нашай дзяржавы, папулярызацыі беларускай культуры, патрыятычнаму выхаванню. Сёння з пяцікласнікамі была праведзена віктарына "Давайце ганарыцца, што мы беларусы". У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, праглядзелі відэаролікі “Маршрутамі памяці” і “Мая радзіма - Беларусь". Настаўнік гісторыі Свістун І.І. расказаў вучням аб гістарычных падзеях, якія адбыліся ў Беларусі ў 1939 годзе.
Телефоны: 01564 31 2 55, 01564 31 2 52, Учреждение образования является абонентом СМДО
Email: derechinsch@grodno-region.by