Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дарогай памяці

Дата: 5 апреля 2019 в 12:15, Обновлено 5 апреля 2019 в 12:26
Автор: Король Н. Ю.
369 просмотров

     На веснавых канікулах вучні нашай школы пабывалі на экскурсіі ў горадзе - героі Мінску.

     У год святкавання 75 - годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны набыло асаблівую актуальнасць. Экскурсавод правяла вучняў “дарогамі вайны”, дзе былі і танкі, і гарматы, і самалёты, і славутая “Кацюша”.

     Адна з экспазіцый, прысвечаная абароне Брэсцкай крэпасці, на  вачах ажыла: камандзір аддае загады, радыст выстуквае шыфроўку – і раптам узрыў… воблака дыму…полымя…

     На свае вочы вучні ўбачылі “зялёную школу”, у якой вучыліся дзеці партызанаў, даведаліся пра тое, як  народныя мсціўцы самі выраблялі зброю, аналагаў якой больш няма.

    Да мурашак па скуры прабіраў расказ экскурсавода пра лагер смерці “Трасцянец”, пра карныя экспедыцыі гітлераўцаў.

     Наведванне музея пакінула незабыўныя ўражанні, ажывіла памяць пра подзвіг нашага народа ў той страшнай вайне з фашызмам.

 

     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.