Рыцарскі турнір
Старая прымаўка абвяшчае: «Салдатамі не нараджаюцца, салдатамі становяцца». Якім жа павінны быць сапраўдныя абаронцы Айчыны? У першую чаргу, моцнымі, спрытнымі і трапнымі. І каб даведацца хто ж з'яўляецца самым- самым, быў праведзены «Рыцарскі турнір».
Для хлопчыкаў 8- 11-ых класаў была падрыхтавана цікавая спартыўна-забаўляльная праграма. Кожны конкурс быў захапляльным і інтрыгуючым. Барацьба за званне самых-самых была не жартоўная. Падтрымка заўзятараў падбадзёрвала каманды. Але ў гэтай атмасферы спаборніцтва былі і хвіліны невялікага адпачынку для каманд. Конкурс танца крыху паслабіў дух суперніцтва. Сумяшчэнне класікі і сучасных танцаў вельмі спадабалася і журы і заўзятарам. Ну і як жа без традыцыйнага перацягвання каната. У гэтым конкурсе не было роўных камандзе 11- га класа. Каманды паказалі сябе ва ўсёй красе і змаглі даказаць, што яны самыя сапраўдныя абаронцы Айчыны. Па выніках усіх конкурсаў самымі моцнымі, спрытнымі і трапнымі стала каманда 11- га класа. Яны атрымалі прыемныя прызы.
Свята выдалася вясёлым і запамінальным.
Телефоны: 01564 31 2 55, 01564 31 2 52, Учреждение образования является абонентом СМДО
Email: derechinsch@grodno-region.by