Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

СМУТКУЕМ

Дата: 9 ноября 2021 в 12:29, Обновлено 11 ноября 2021 в 09:56
262 просмотра

8 лістапада перастала біцца сэрца настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Дзярэчынскага дзіцячага сада - сярэдняй школы Людмілы Іванаўны Петрукевіч.  Немагчыма перадаць той боль, які мы сёння адчуваем. Пайшоў з жыцця надзвычай граматны і творчы педагог, цудоўны чалавек.

          Амаль 19 гадоў прайшло з таго часу, як пасля рэарганізацыі Аляксандраўшчынскай базавай школы Людміла Іванаўна пачала выкладаць родную мову і літаратуру ў Дзярэчыне. Добрасумленныя адносіны да справы, высокі ўзровень тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі, разумная патрабавальнасць з’яўляліся асноўнымі складнікамі педагагічнага майстэрства настаўніка вышэйшай катэгорыі.

          Людміла Іванаўна імкнулася прывіваць вучням любоў да роднай мовы, каб яны хацелі размаўляць на ёй не толькі на ўроках у школе, але і дома, і на вуліцы. Вучыла дзяцей захоўваць і развіваць народныя традыцыі.

“Няма занятку больш значнага і карыснага, чым вучыць і выхоўваць дзяцей”,- лічыла Людміла Іванаўна. З’яўляючыся класным кіраўніком, яна акружала вучняў бацькоўскім клопатам і ўвагай, прывівала ім высокія агульначалавечыя маральныя якасці, рабіла ўсё, каб яны выраслі дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

        Пра Людмілу Іванаўну можна гаварыць шмат цудоўных слоў яшчэ і таму, што ў яе асобе гарманічна спалучалася прыгожая жанчына, клапатлівая маці і самая лепшая ў свеце бабуля.

       Мы глыбока спачуваем родным і блізкім нашай  калегі. Светлая памяць аб Людміле Іванаўне назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

    Калектыў работнікаў Дзярэчынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.