Анненский кирмаш в Зельве
ГАННЕНСКІ КІРМАШ
</header>СВЯТА “ГАННЕНСКІ КІРМАШ”
Дата: 20-21 жніўня 2021 года
Месца правядзення: г.п. Зэльва
У канцы жніўня ў г.п. Зэльва адбудзецца ўнікальная культурная падзея – традыцыйнае мясцовае свята “Ганненскі кірмаш”, прымеркаванае да дня Святой Ганны. Ідэя праводзіць кірмаш зарадзілася яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі, калі ў Зэльве збіраліся купцы і рамеснікі з усёй Рэчы Паспалітай і еўрапейскіх краін.
Сёлета ў рамках мерапрыемства пройдзе мноства арыгінальных конкурсаў, па выніках якіх будуць вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях: “лепшае афармленне балкона”, “лепшы стылізаваны касцюм”, “лепшыя фота- і відэасюжэт на тэму свята”, “самы смачны каравай”, “самы яркі падворак”, “самая прыгожая конная павозка” і інш.
Яркі акцэнт святочнай праграмы – прэзентацыя аграсядзіб, пляцовак сярэдняга і малога бізнэсу. На выстаўцы-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўсе жадаючыя змогуць набыць арыгінальныя памятныя сувеніры. Калектывы аматарскай творчасці і вядомыя эстрадныя выканаўцы парадуюць публіку бліскучымі канцэртнымі нумарамі.
Кантактная інфармацыя: +375 1564 71139, ДУК “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”; zelvarmc@mail.ru