Тыдзень роднай мовы
У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Дзярэчынскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе з 15 па 20 лютага быў праведзены тыдзень беларускай мовы і літаратуры. За дадзены перыяд ва ўстанове прайшлі наступныя мерапрыемствы: інтэлектуальная гульня-конкурс “Мне застаецца спадчына” (8-11 кл.), конкурс на лепшага чытальніка баек Кандрата Крапівы (3-6 кл.), літаратурна-музычная кампазіцыя “Багата, родная ты мова” (5-11 кл.), віктарына па прыказках “Ад прадзедаў спакон вякоў…” (5-7 кл.), акцыя “Гавары са мной па-беларуску” (1-11 кл.), выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў “Васількі на ніве Бацькаўшчыны”.
Телефоны: 01564 31 2 55, 01564 31 2 52, Учреждение образования является абонентом СМДО
Email: derechinsch@grodno-region.by