6 верасня - Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства – гэта нацыянальнае свята, якое штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк. Летась у Слонім на свята прыехала больш за 50 тысяч чалавек.
Сёлета Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Бялынічах Магілёўскай вобласці. Менавіта тут 6 верасня сустрэнуцца ўсе тыя, хто працуе дзеля захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і памнажэння духоўнасці беларускага народа.
Галоўнымі тэмамі свята вызначаны Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі, 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Телефоны: 01564 31 2 55, 01564 31 2 52, Учреждение образования является абонентом СМДО
Email: derechinsch@grodno-region.by